Russian Belarusian

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу. Дзеля яе папулярызацыі, у межах Міжнароднага дня беларускай мовы, у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна роднай мовы “Родная мова – крыніца празрыстая”. Бібліятэкар нагадаў пра гісторыю свята, падкрэсліў, што дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Прысутныя пазнаёміліся з лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літаратуры на выставе “Будзь у фармаце – чытай беларускае!”, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты. Каб зацікавіць дзяцей беларускай мовай і літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры ім была прапанавана гульня “Апрані льльку”. Школьнікі вывучалі беларускія словы, такія як сукенка, кашуля, шкарпэткі, футра і г.д., а таксама пазнаёміліся з беларускім нацыянальным адзеннем і яго асаблівасцямі.

Да Міжнароднага дня роднай мовы адбылося мерапрыемства па маршруце бібліобуса у клубе-бібліятэцы в. Туркі. Увазе наведвальнікаў была прапанавана кніжная выстава-агляд “Родная мова – мова душы” з прадстаўленымі на ёй творамі мастацкай літаратуры, новымі кнігамі беларускіх аўтараў, выдадзеных у серыі “Беларуская проза ХХІ стагоддзя”. Менавіта ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў адлюстроўваеца пачуццё павагі і любові да сваёй культуры, гісторыі, традыцый роднай мовы. 

 

21 лютага Вішнеўская бібліятэка-клуб заклікала юных чытачоў на гадзіну гучных чытанняў "Роднай мовы пералівы". Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дзяцей павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. На мерапрыемстве гучалі вершы, казкі, апавяданні на роднай мове. А таксама юныя чытачы прынялі ўдзел у гульнях, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і назве прадметаў на роднай мове. Спадзяюся, што гэта гадзіна прабудзіла ў чытачоў цікавасць да роднай мовы, і надалей яны будуць адносіцца да яе з большай павагай.

Бібліятэкай аграгарадка Кавалі да дня роднай мовы правядзён інфармацыйны час “Мова - жывая душа народа”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй свята, пагаварылі аб значнасці роднай мовы ў развіцці кожнай асобы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар прапанавала прысутным бліснуць сваімі ведамі, выконваючы разнастайныя заданні: рабілі пераклад словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую, працягвалі прыказкі, прынялі ўдзел у разгадванні фразеалагізмаў, а таксама слухалі вершы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка.

    

 Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар Глушанскай сельскай бібліятэцы падрыхтавала для дзяцей малодшага школьнага ўзросту гульню-конкурс “Пагуляем у роднае слова”. Пад час сустрэчы дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, з творамі беларускіх пісьменнікаў, разгадвалі загадкі, чыталі вершы, пацешкі, лічылкі. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты Беларусь?”, пазнаёміліся з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры.

У бібліятэцы аграгарадка Міхалевая адбылася пазнавальная гадзіна “Мая мова – мой гонар”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас мерапрыемства навучэнцы праверылі свае веды па культуры, гісторыі і літаратуры Беларусі, адказывалі на пытанні віктарыны “З слова – іншыя словы”, чыталі ўслых пранікнёныя радкі беларускіх паэтаў, апяваўшых прыгажосць роднай мовы. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Да скарбаў роднага слова”.

Бібліятэкар бібліятэкі аграгарадка Варатынь запрасіла сваіх чытачоў у літаратурнае падарожжа "Ад вытокаў роднай мовы". Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць прачытаць урыўкі з любімых літаратурных твораў на роднай мове, з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах, паказвалі веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову.