Russian Belarusian

25 студзеня ў цэнтральнай бібліятэцы і на пункце выдачы ў СШ №25 прайшоў Дзень навукі “Салют табе, навука!”, які адкрыў цыкл мерапрыемстваў да Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі з асаблівым задавальненнем працуюць для старшакласнікаў і моладзі. З 2017 года ў бібліятэцы рэалізуецца мэтавая праграма “Бібліятэка і моладзь: адна мова, адна прастора”, якая арыентавана на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне карыстальнікаў, на развіццё іх творчага патэнцыялу і кругагляду, на павышэнне ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве.

Карыстальнікам старэйшых класаў і моладзі быў адрасаваны вусны часопіс “Нобелеўскія лаўрэаты – выхадцы з Беларусі”. Мэта мерапрыемства- выхаванне ў моладзі пачуцця патрыятызму і гонару за дасягненні айчынных вучоных і дзеячаў культуры. Праграма часопіса ўключала наступныя старонкі: “Альфрэд Нобель - гісторыя жыцця і навуковых адкрыццяў”, “Святлана Алексіевіч - лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год”, “Шэлдан Лі Глэшоу - сын эмігрантаў з Бабруйска, лаўрэат ў галіне фізікі за 1979 год”, “Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з беларускімі каранямі”. Удала дапоўнілі мерапрыемства інфарміна “10 фактаў пра Нобелеўскую прэмію, якія вас здзівяць” і выстава-прызыў “Салют табе, навука!”

Не забылі бібліятэкары ў гэты святочны дзень і самых юных наведвальнікаў бібліятэкі. Для вучняў пачатковых класаў СШ№25 бібліятэкары дзіцячага аддзела падрыхтавалі інфармацыйную гадзіну “Што я ведаю пра навуку?”. Прагляд электроннай прэзентацыі “Сцежкаю ведаў у свет адкрыццяў” даў магчымасць дзецям даведацца пра цікавыя факты з жыцця выдатных дзеячаў навукі. Самыя дапытлівыя прынялі ўдзел у віктарыне “Хачу ўсё ведаць” і паказалі вельмі добрыя веды і кемлівасць. Стрыжням праграмы сталі займальныя хімічныя вопыты з паветранымі шарамі. Экспрэс – паведамленне  бібліятэкара “За старонкамі школьных падручнікаў” завяршыла Дзень навукі  ў бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што навука- гэта карпатлівая праца, але калі прыкласці  намаганні, то яна абавязкова будзе ўзнагароджана.