Russian Belarusian

Вялікую ўвагу цэнтральная раённая бібліятэка надае вольнаму часу дзяцей падчас школьных канікулаў. У спякотны ліпеньскі дзень бібліятэкар запрасіла маленькіх чытачоў у вандроўку па цудоўным свеце беларускай казкі. Падчас сустрэчы маленькія падарожнікі даведаліся, што казкі бываюць народныя і аўтарскія. Казка – верны і мудры сябар, які вучыць мудрасці, спагадлівасці, мужнасці і кемлівасці, любіць і берагчы родную зямлю, родную хату і сваю сям’ю.

На кніжнай выставе “У госці да казкі беларускай” дзеці пазнаёміліся з казкамі А.Якімовіча, Я. Коласа, М. Танка, Г. Аўласенкі і інш. З задавальненнем адказвалі на пытанні “Казачнай віктарыны”, ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах.