Russian Belarusian

Паэма “Новая зямля” – класічны твор нацыянальнай літаратуры, у якім глыбока адлюстраваны сацяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца 19 стагоддзя.

Твор распавядае пра жыццё вяскоўцаў, пра іх мары аб лепшай будучыні.

Пашых і да апошніх радкоў уяўляе гімн працы хлебароба на зямлі. У ёй кожны радок прасякнуты адной думкай: зямля павінна належаць толькі таму, хто на ёй працуе, і тады яна забяспечыць селяніну поўную волю, незалежнасць, дабрабыт, права на павагу.

Караціны жыцця і быту сялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды.

“Новая зямля” – эпахальная з’ява не толькі ў гісторыі нацыянальнага ліра-эпасу, але і ў гісторыі духоўнай культуры беларускага народа.

Якуб Колас марыў, каб яго твор знайшоў свайго чытача не толькі на працягах роднай Беларусі. У 1948 годзе ў лісце да галоўнага рэдактара выдавецтва «Советский писатель» Пятра Чагіна ён пісаў: “Лічу, што славянскімі народамі будзе з цікавасцю прачытана гэта паэма. Яна – асноўная паэма ва ўсёй маёй паэтычнай творчасці”.

З нагоды 100-гадовага юбілею паэмы “Новая зямля” з 17 па 21 ліпеня ў цэнтральнай бібліятэцы ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” прайшоў тыдзень чытання “У любові да роднай зямлі”. На працягу тыдня тут працавала выстава аднаго твора “Новая зямля” – гімн чалавеку працы”, каля якой наведвальнікам прапанавалася літаратурнае знаёмства “У любові да роднай зямлі” па гісторыі стварэння паэмы, праслухоўванне аўдыёзапісу мастацкага чытання паэмы А. Уладамірскім. Юныя наведвальнікі запрашаліся ў паэтычную вандроўку “Маляўнічыя замалёўкі прыроды ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”, прымалі ўдзел у кулінарным падарожжы “Чытанне смачных старонак паэмы “Новая зямля”, віктарыне “Моўныя залацінкі” і конкурсе чытальнікаў “Любімыя радкі”.

100 гадоў таму Якуб Колас завяршыў працу над сваёй галоўнай эпічнай паэмай - “Новая зямля”. У год міру і стварэння як ніколі актуальна звярнуцца да твора класікі, у кожным радку якога з гонарам гучыць – “Мы, беларусы!”.