- Подробности
- Опубликовано: 18 Апрель 2023
У цэнтральнай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Таленту перарваны ўзлёт”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння ўраджэнца Бабруйскага раёна, беларускага пісьменніка Платона Галавача. За сваё кароткае жыццё, якое працягвалася ўсяго 34 гады, ён паспеў вельмі шмат. Мала хто з беларускіх пісьменнікаў таго часу, акрамя напісання арыгінальных твораў, паспеў пабыць галоўным рэдактарам цэнтральнай маладзёжнай газеты БССР "Чырвоная змена", такіх часопісаў, як "Маладняк" і "Полымя рэвалюцыі", кіраўніком пісьменніцкай арганізацыі Беларусі, не гаворачы ўжо аб пасадзе першага сакратара ЦК ЛКСМБ. Аб жыцці і творчых шляхах П. Галавача ішла размова каля выставы “Платон Галавач: вядомы і невядомы”, дзе акрамя кніг былі размешчаны копіі фотаздымкаў з сямейнага архіва Платона Галавача, па якіх можна прасачыць пуцявіны лёсу нашага земляка.
- Подробности
- Просмотров: 440

