Russian Belarusian

4 лютага споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, драматургіі і тэатра - Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча, які нарадзіўся на бабруйскай зямлі ў в. Панюшкавічы. З гэтай нагоды ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча «Ён першы сеяў зярняты», на якой удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі няпросты жыццёвы шлях пісьменніка, праслухалі бібліяграфічны агляд “Шляхамі перакананага асветніка і таленавітага драматурга”, праверылі сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні крыжаванкі “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”.

Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі і вучні Каменскай школы. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з літаратурай на кніжнай выставе “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”, пасля прагляду відэароліка аб лёсе драматурга, выказалі жаданне наведаць мясціны ў Бабруйскім раёне, звязаныя з імем Дуніна-Марцінкевіча.