Russian Belarusian

У рамках рэалізацыі праграмы “Кліча вас Кніжная краіна” бібліятэка аграгарадка Кавалі с дзіцячым карыстальнікам правяла навагодняе канфеці “Літаратурны снегапад”. У госці да дзяцей прыйшла Зімачка – Зіма. Разам з ёй дзеці расказвалі вершы і гулялі. У вясёлай гульнятэцы прайшлі конкурсы: “Прыметы матухны Зімы”, “Прадоўжы верш”, “Адгадай загадку”. Захапілі дзяцей займальныя гульні “Снег, мароз і сцюжа”, “Літаратурныя снежкі”, “Вясёлая карусель”. У атмасферы весялосці, жартаў, розыгрышаў бібліятэка прыцягвала рабят да зносін з кнігай, вучыла быць дружнымі, сумленнымі, добрымі.