- Подробности
- Опубликовано: 23 Декабрь 2016
У рамках мэтавай бібліятэчнай праграмы “Мы - будучае Беларусі” супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі для членаў клуба “Узрост” і выпускнікоў СШ№25 г. Бабруйска дзень прафесійнай арыентацыі “Выпускнік-2017: прысвячаецца табе!”.
Мэта гэтага комплекснага мерапрыемства: прадастаўленне карыстальнікам максімум інфармацыі пра прафесію бібліятэкара і падрыхтоўка юнацтва да ўсвядомленага выбару гэтай прафесіі.
Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Наталля Сяргейчык, студэнтка 2 курса факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый “Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў” пазнаёміла прысутных са сваёй “almamater”. Яна падрыхтавала прысутным мультымедыйную прэзентацыю “Прафесія бібліятэкар: учора, сёння, заўтра”. Новыя кнігі, прадстаўленыя на выставе “Прафесія мары!”, мультымедыйныя выданні, слайды, удзел у тэсціраванні “Ці ведаеце вы сябе?”- усё гэта садзейнічала правядзенню мерапрыемства ў больш дынамічнай і цікавай форме. Удзельнікі Дня прафесійнай арыентацыі атрымалі ў падарунак шмат карыснай і цікавай друкаванай прадукцыі: памяткі ”Выбар прафесіі зараз - будучае тваёй Бабруйшчыны”, “Як не памыліцца- кім быць?”, “Часопіс “Кім быць?”- твой прафесійны арыенцір”. Напрыканцы мерапрыемства кожны з выпускнікоў меў магчымасць адчуць сябе ў ролі пачынаючага бібліятэкара і прыняць удзел у прафесійнай гульні “Я - бібліятэкар”.
- Подробности
- Просмотров: 1215

