- Подробности
- Опубликовано: 24 Июнь 2021
У рамках Дня памяці “А заўтра была вайна” бібліятэка аграгарадка Кавалі правяла гутарку – успамін “Памятаем, славім, ганарымся”, з мэтай захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гістарычнае і баявое мінулае нашай Радзімы. Бібліятэкар расказала аб першых хвілінах вайны, пра гераічных абаронцах Брэсцкай крэпасці, аб тым, якой дарагой цаной і вялізнымі стратамі была заваяваная Вялікая Перамога.
У працэсе мерапрыемства гучалі вершы пра вайну, радкі якіх з дакладнасцю перадавалі боль і цяжар выпрабаванняў, якія з гонарам вытрымала наша краіна, пра тое, што ніколі не забудзецца подзвіг салдат, якія стаялі насмерць за сваю Радзіму. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Рэха далёкай вайны” і віктарына “Мы памятаем…”.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто ваяваў і аддаў свае жыцці за нашу свабоду.
- Подробности
- Просмотров: 468

