- Подробности
- Опубликовано: 26 Апрель 2021
26 красавіка ўсё чалавецтва згадвае трагічную дату – Дзень памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да гэтай падзеі бібліятэка аграгарадка Кавалі правяла гадзіну памяці “Чарнобыль – адкрытая рана ”.
На мерапрыемстве дзеці ўспаміналі гістарычныя падзеі, звязаныя з трагедыяй, вялася гаворка аб удзельніках ліквідацыі аварыі, пра цяжкасці, якія выпалі на долю ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Падчас мерапрыемства гучалі вершы аб чарнобыльскай трагедыі, бібліятэкар правяла агляд матэрыялаў, прадстаўленых на выставе “Чарнобыля чорныя крылы”. На прыканцы мерапрыемства прысутныя запалілі свечкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр гэтай трагедыі.
- Подробности
- Просмотров: 438

