- Подробности
- Опубликовано: 15 Апрель 2021
У рамках рэалізацыі мэтавай праграмы “Шануй свой край і ўслаўляй”, бібліятэка аграгарадка Міхалёва падрыхтавалагадзіну краязнаўства “Тут род мой, мае вытокі”. Мерапрыемства пачалося з расказа аб тым, што існуе такое паняцце “малая радзіма”, і з гэтым месцам чалавек непарыўна звязаны ўсё жыццё. Удзельнікі клуба “Краявед” пазнаёміліся са старонкамі гісторыі аграгарадка Міхалёва, гісторыяй паходжання назвы вёскі, гісторыяй стварэння калгаса. Вялікую цікавасць выклікалі краязнаўчыя матэрыялы, прадстаўленыя на кніжнай выставе “Я гэтую зямлю радзімай клічу”.
- Подробности
- Просмотров: 467

