- Подробности
- Опубликовано: 22 Март 2021
Вёска Хімы
Веска мая... Тут мы нарадзіліся, выраслі. А ці добра мы ведаем яе гісторыю, яе людзей? Ці добра памятаем тое, што было раней? Бабруйская зямля мае багатую гісторыю. 3 чаго пачынаецца Радзіма? 3 задумення аб чысціні плыні Бярэзіны? А можа яна пачынаецца са старажытных паселішчаў i курганоў?
Вядома, кожны згадае, дзе адвеку шчыравалі яго продкі, дзе ён нарадзіўся i вырас, дзе адчуў цеплыню бацькоўскай ласкі, дзе зведаў радасць працы, дзе пазнаў сяброўства i каханне, дзе не раз рашуча глядзеў у вочы розным выпрабаванням i няўзгодам.
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццем вясны маей убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарогі камні тыя,
Што губяць сілы маладыя,-
К вясне маей б хацеў вярнуцца.
Сапраўды, дзе б ні былі мы, заўжды сэрца i думкі нашы ў мілай весачцы, з яе непаўторнымі выявамі i фарбамі прыроды.
Гэта наша святыня, наша малая Радзіма, да якой мы прыкіпелі душой i сэрцам. Адкуль жа пайшла наша гісторыя, i якой была раней наша веска
Xiмы - цэнтр калгаса "Шлях Леніна", займае вельмі добрае геаграфічнае становішча. Веска знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Рагачоўскай шашы i чатырох кіла-метрах ад Магілёўскай шашы. На кальцы асфаль-таванай дарогі, якая звязвае гэтыя дзве шашы, i ляжыць веска Хімы.
Xiмы знаходзяцца ў 17 кіламетрах ад раённага цэнтра - горада Бабруйска, i ў 100 кіламетрах ад абласнога горада Магілёва. 3 гэтымі гарадамі веска звязана аўтамабільнымі дарогамі.
Сваю назву веска Хімы амаль не мяняла за ўвесь час свайго існавання. Праўда, раней яе называлi Хімэ. Нават цяпер старыя людзі называюць яе па-раней-шаму Хімэ. Існуе цікавае паданне пра ўзнікненне гэтай вёскі.
На месцы цяперашняй вёскі недалёка ад рэчкі Праява (цяпер гэта меліярацыйная канава) пасялілася вялікая сям’я. Але хутка гаспадар памёр, пакінуўшы сваю гаспадыню з дзецьмі. Гаспадыню звалі Хіма. Xiмa жыла, гаспадарыла, расціла сыноў. Сыны дапамагалі маці. Месца было прыгожае, зямля добрая. Хутка ў Хімы з’явіліся суседзі. А селішча гэтае сталі называць Хімэ. У розных жа дзяржаўных паперах запісвалася Хімы.
Сыны выраслі, пачалi жаніцца. У хаце стала цесна, i яны пачалі будаваць свае хаты. Некаторыя з іх засталіся жыць побач з маці, а некаторыя будаваліся ў іншых жывапісных мясцінах. Так, напрыклад, Цярэшка заснаваў вёску Цярэшкава. За рэчкай пасяліўся яшчэ адзін сын, і яго паселішча стала звацца Зарэчнае.
Вёска расла, будавалася і стала такой вялікай, што ніхто са старажылаў цяпер не можа сказаць, колькі было двароў, кажуць толькі, што гэта было вельмі вялікае паселішча. Яно дзялілася на Дзяркачы, Сярэдзіну і Канец.
Згодна гаспадарчым дакументам, датуемым 1838 г., у Хімах пражывала 115 душ сялян і знаходзіліся яны ў памешчычай уласнасці. У 1897 г. колькасць жыхароў павялічылася да 658-мі. Мелася 74 гаспадаркі, хлебна лабаз, вінная лаўка. У 1917 годзе ужо лічылася 124 двары, у якіх пражывалі 804 жыхары.
Па ўспамінах карэнных жыхароў, у тым месцы, дзе зараз пабудаваны Завод па перапроўцы маслічных культур, была мяжа чатырох маёнткаў. Адзін з памешчыкаў па прозвішчу Шарай заснаваў в. Старая Шарёўшчына, валодаў спіртазводам. Мясцовыя жыхары, калі ішлі ў гэтую вёску, казалі, “пайду на двор”, там занходзіліся асноўныя памешчычыя пабудовы. Ад завода засталіся два вялікія калодзежы, якія выкарыстоўваліся як запас вады ў вытворчасці спірта. Пасля вайны яны балі засыпаны. Памешчык разарыўся, прадаў зямлю сялянам і паехаў ў Брожу.
На вузкім вадазборным канале пабудаваны два масты. А калісьці гэта была вялікая рака, якая разлівалася ад агародаў в. Хмы да агародаў в. Зарэчнае. Рака была ўшыркі з сучасную Бярэзіну. У ёй вадзілася самая розная рыба, па ёй хадзілі лодкі. Па берагах рос густы, свету не відаць, альховы лес. А навокал было рознатраўе паплавоў. Травы раслі ў пояс. Калі пачыналася сенажаць, кожныя сто метраў стаялі стагі па тоне-паўтары сена. Зараз там чартапалох і бур’ян. Рэчка называлася Праява таму, што было невядома, дзе яна брала пачатак. Яе вытокі хаваліся ў балоцістай мясцовасці ў Кіраўскім раёне. Упадала ў раку Ала.
Пад Новай Шарёўшчынай знаходзіліся невялікія торфараспрацоўкі. Разам са здабычай торфу пачалося асушэнне бало. Тады ніхто не задумваўся, чым абернецца гэтая экалагічная капанія.
Ёсць эшчэ адно выдатнае месца ў гэтай мясцовасці – курганы. Па легендзе, там пахаваны французскія салдаты часоў Айчыннай вайны 1812 года. Існуе гэты помнік фармальна, як мясцовы помнік. Раней ён аберагаўся.
ПАЧАТАК НОВАГА ЖЫЦЦЯ
Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года наклалі адбітак і на жыццё хімоўцаў. Разгортвалася наступленне на кулацтва. Атакуючы стыль яно прыняло i на Хімоўскай зямлі.
У 1922 г быў створаны Хімоўскі сельскі Савет. Першым старшынёй быў абраны Іван Гаўрылавіч Мазурэнка. На тэрыторыі сельскага Савета размяшчалася 8 вялікіх густанаселеных вёсак: Хімы, Н.Шараёўшчына, Ст. Шараёўшчына, Бабіна, Бар-шчоўка, Ясны Лес, Вялічкава.
Вялікую работу правялі ў перыяд стварэння калгасаў паплечнікі Мазурэнка, такія як Свірыдаў i Лазаковіч.
У пачатку 30-х гадоў на тэрыторыі сельскага Савета пачалі стварацца калгасы. На той час у кожнай вёсцы была свая гаспадарка.
Першы калгас “Пралетарскі” узнік у в. Ст.Шараёўшчына, які ўзначаліў Шчыгельскі. У в. Ясны Лес - калгас “1 Мая”, у Бабіна – “Шлях Ільіча”, у в.Баршчоўка – калгас “Новае жыццё”, у Хімах – калгас “Сёмы з’езд Саветаў”, у в. Зарэчча – калгас “Чырвоная Зорка”, у в. Вялічкава – калгас “Імя Тэльмана”, у в. Цярэшкава – калгас “Перамога”, у Слабадзе – калгас “Імя Варашылава”. Вялікую працу праводзілі разам з сялянамі і старшыні Фёдараў, Курлянчык, Насуха, Пуцікаў і іншыя. На хутарах к канцу 1934 г. засталося некалькі сем’яў. У перадваенныя гады калгасы Хімоўскай акругі ў эканамічным развіцці пайшлі далёка наперад. Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў параўнанні з 1931 г. узрасла ў 4-6 разоў.
Да рэвалюцыі зямля ў вёсках была падзелена на вузкія "шнуркі". І такіх у кожнага селяніна мелася дзесяткі ў розных месцах. Хаты стаялі так шчыльна, што амаль зыходзіліся стрэхі. У кожнай хаце падрастала не меней 5 дзяцей. Новым сем’ям не хапала участкаў для засялення ў вёсках. У такіх умовах прагрэсіравала хутарская сістэма вядзення гаспадаркі. Яшчэ больш стала аднаасобных гаспадарак, калі ў канцы 20-х гадоў згарэла ад пажару в. Слабада. Жыхары гэтай вёскі рассяліліся па хутарах. Распалася на пасёлкі і в.Хімы. Іх вырасла цэлых восем. Іх назвы адпавядалі назвам урочышчаў, дзе яны ствараліся: Зарэчча, Машкі, Выжаркі, Гарохава, Новае Вялічкава, Цярэшкава, Ганчароўка. На новыя паселішчы выдзяляліся больш моцныя сялянскія сем’і. У caмix Xiмax засталіся ўдовы, старыя i маламоцныя гаспадары. Пагэтаму бядняцка-батрацкія слаі вясковага насельніцтва першымі знайшлі ў калектыўных гаспадарках найлепшы выхад са свайго цяжкага матэрыяльнага становішча. За тры гады на тэрыторыі Хімоўскага сельскага Савета было створана 14 калгасаў
А было так. У пачатку 1930 года жыхары Хімоў i бліжэйшых вёсак сабраліся на сход, каб пагутарыць аб калгace. Прыехаў упаўнаважаны з Рагачова. Першымі калгаснікамі i праўленцамі сталі быўшыя батракі Н.Балдзенка, Е.Катляр i іншыя. Прыкладна гэтак жа ставраліся і ішыя калгасы на тэрыторыі Савета. Калгасам перадавалася канфіскаваная маёмасць кулакоў.
На першай калгаснай ферме ў в.Старая Шарёўшчына ў 1932 годзе было 27 кароў. Аб якой-небудзь тэхніцы ў першыя 2-3 гады не было і размовы.
У 1932 годзе на агульных калгасных сходах была прынята наступная рэзалюцыя: “Быць узорам у паводзінах, у працы, у сям’і, у грамадстве. Жыць па правілу: адзін - за ўсіх, усе – за аднаго. Лічыць так: адзін гультай – ганьба для ўсіх калгаснікаў, адзін прагул чалавек зрабіў – даў калгасу менш патрабуемага, то гэта азначае, што хтосьці павінен за яго больш укласці намаганняў. Калі адзін зрабіў мала і дрэнна, значыць, другі павінен за яго дарабіць. Так не будзе. Працаваць будзем усе. І так як належыць.”
Вялікую мабілізацыйную работу разам з партый-нымі ячэйкамі i савецкімі органамі праводзілі першыя старшыні калгасаў Федараў, Курлянчык, Насуха, Чыслоў, Пуцікаў, Шарснёў, Казлоў i многія другія.
У першыя гады станаўлення калгаснага строю, разам з ростам матэрыяльнага дабрабыту павысіўся i культурны ўзровень жыхароў у вёсках Хімоўскай акругі.
Cваімі сіламі, не лічачыся з часам (аб выхадных тады i гутаркі не вялося), зрабілі клуб, школу, хату-чытальню, арганізавалі самадзейнасць. Калгаснікі сталі больш чытаць літаратуры. Амаль у тры разы павялічылася колькасць выпісваемых працаўнікамі вёскі газет і часопісаў.
3 губаддзела летам 1936 года прыйшла папера, у якой паведамлялася, што калгасу выдзелены трактар i што неабходна накіраваць у раён чалавека на курсы трактарыстаў. Пытанне аб выбары кандыдатуры рашалі на агульным сходзе. Жадаючых было многа. Спыніліся на адным П.Курлянчыку. Ён здаў экзамены і на трактары прыехаў у вёску. Чарговым "механізмам" у вёсцы была снопавязалка. Гаспадарцы яна патрэбна была пазарэз. К 1937 году значна узбуйніліся калгасныя жывёлагадоўчыя фермы. У 1940 годзе поўнасцю была ліквідавана хутарская сістэма на тэрыторыі Хімоўскага сельсавета.
Веска расла, будавалася i стала такая вялікая, што ніхто ca старажылаў цяпер не можа сказаць, колькі ж у ей было двароў. Гавораць толькі, што гэта была вельмі вялікая вёска. Хаткі стаялі адна каля другой так блізка, што ix дахі амаль сходзіліся. Вёска дзялілася на Дзеркачы, Срэдзіну i Канец. Сем’і былі вельмі вялікія. У кожнай хаце было не меней як 5 дзяцей. Калі дзеці жаніліся, то вымушаны былі будаваць сабе асобную хату за хлявамі, бо па вуліцы не было свабоднай плошчы a ні метра. Атрымоў-валася як бы дзве вуліцы.
У вёсцы Хімы жылі беларусы i некалькі яўрэйскіх сем’яў. Хімоўцы-беларусы займаліся сельскай гаспадаркай. Адна яўрэйская сям’я трымала кузьню, другая жыла за кошт таго, што шыла вяскоўцам адзенне.
У Хімах была школа-чатырохгодка. Вучыла дзяцей адна настаўніца-яўрэйка.
ТЫХ ДЗЁН НЕ ЗМОЎКНЕ СЛАВА
Але пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Старажылы, ветэраны калгаса помняць... збажына ў той год выдалася на калгасных палетках на славу. Але не паспелі сабраць ураджай працаўнікі. Са зброяй у руках на абарону Радзімы сталі амаль 500 грамадзян Хімоўскага сельсавета. Тут ганарацца тым, што Героем Савецкага Саюза стаў выхадзец з Хімоўскай зямлі палкоўнік Шмыгун Аркадзій Карпавіч.
Добра грамілі ворага i многія іншыя, сярод ix Цікавы Мікалай Фёдаравіч, Асіпенка Васілій Цярэнцьевіч, Катаровіч Уладзімір Антонавіч, Каранкевіч Уладзімір Фёдаравіч, Балдзенка Ігнат Пятровіч, Вінакураў Аркадзій Аляксандравіч, Лук’я- новіч Мікалай Мікалаевіч, Фісько Іван Антонавіч i
другія. На франтах і ў партызансктх атрадах у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы загінулі 196 былых мірных калгаснікаў.
Фашысты аб’явілі тэрор сем’ям партызан. Каля царквы яны ўтварылі месца катаванняў і пакаранняў членаў іх сямей. Жонка партызана Мурашова падверглася нечалавечым катаванням, выжыла цудам, але пасля вайны так і не змагла паправіць здароўе. Урач А.К. Самсонаў аказваў медыцынскую дапамогу партызанам, выязджаў да і х у лагер, рабіў параненым складаныя аперацыі. На той момант, калі фашысты прыехалі за ім, урача дома не было, і ўвесь цяжар фашысцкіх здзекаў і катаванняў, пасля якіх яна памерла, выпаў на долю яго жонкі.
У Хімоўскай школе часта збіраліся бургамістр, старасты, паліцаі. Яны апрацоўвалі моладзь, схіляючы яе на свой бок. “Сваёй” сярод іх была настаўніца М.С. Іванова, разведчыца, якая цішком здабывала для партызан неабходныя звесткі. Калі да адпраўкі моладзі ў Германію засталіся лічаныя дні, партызаны змаглі папярэдзіць хлопцаў і дзяўчат, каб яны ў пэўную гадзіну пакінулі школу, а самі ў гэты час разграмілі фашысцкіх прыхвастняў, якія сабраліся там. Школу падпалілі, у полымі згарэлі бургамістр, два старасты, паліцаі, а разам з імі і спісы моладзі, якую павінны былі адправіць у Германію.
У час вызвалення Бабруйшчыны на тэрыторыі сельсавета праходзілі жорсткія бai. Аб гэтым сведчаць брацкія магілы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета. У гэтых магілах пахаваны больш за 200 савецкіх салдат, сяржантаў, афіцэраў.
Калгас быў разрабаваны. К канцу вайны не засталося ні адной калгаснай каровы, амаль не бало жывёлы і ў хатніх гаспадарках. Семянныя фонды былі знішчаны ці захоплены ворагам яшчэ ў першы год вайны. Але людзі былі поўныя рашучасці ўсё аднавіць, успоўніць – толькі б хутчэй прыйшло вызваленне.
І яно прыйшло ў 1944 годзе.
АДНАЎЛЕННЕ
Перад вайной і пасля ў в. Думанўшчына быў калгас пад нумарам “518”, які адносіўся да Кіраўскага раёна. Пасля далучэння вёсак Стоўпішча і Ападрэчча калгас стаў насіць назву “Імя Кірава”. Затым была далучана в. Ясны Лес і калгас пачаў называцца “Імя К.Маркса”.
У 50-я гады былі далучаны землі в. Хімы і зноў зменена назва калгаса на “Шлях да камунізму”.
У 1948 годзе ўсе малыя калгасы аб’ядналіся ў два. У Xiмax калгас "Шлях да камунізму", у Слабадзе "Шлях Леніна". Пасля аб’яднання калгасам "Шлях да камунізму" чатыры гады кіраваў Н.Балдзенка, а ў 1963 годзе старшынёй гэтага калгаса быў выбраны Прановіч, а затым П.Шавялёў. А калгасам "Шлях Леніна" кіраваў Я.А.Стралкоў. Пасля яго смерці кіраваў А.Рудакоў. Затым прыслалі маладога спецыяліста А.Г.Думлера.
У жывёлагадоўлі была нізкая зарплата, дрэнныя ўмовы працы, нізкая прадукцыйнасць жывёлы. Калгас працаваў са стратамі. У сувязі з нізкім узроўнем аплаты працы на фермах працаваць у жывёлагадоўлі ніхто не хацеў. Фермы пастаяннымі кадрамі не былі ўкамплектаваны. Была ўстаноўлена чарговая схема даення і дагляду жывёлы.
Было разгорнута вялікае будаўніцтва. І за параўнальна кароткі час былі пабудаваны самыя неабходныя важныя аб’екты: 2 тыповыя кароўнікі з поўнай механізацыяй на 400 галоў, цялятнік на 360 галоў с радзільным аддзяленнем, зернесклад на 500 тон, КЗС-5,майстэрня, пазней – зернесклад на 1000 тон.
4 ліпеня 1980 года калгасы "Шлях да камунізму" i "Шлях Леніна" аб’ядналіся ў адзін калгас, які ўзна-чаліў ініціятыўны, ведаючы сваю справу спецыяліст, здольны арганізатар Уладзімір Дарафеевіч Казакоў.
Цяпер старая вуліца Хімоўская заасфальтаваная, на ей з’явілася шмат новых вялікіх прыгожых дамоў. Добраўпарадкоўваецца i вуліца Зарэчная. На гэтых двух вуліцах жывуць у асноўным калгаснікі-пенсіянеры, ветэраны працы i вайны.
Новая вуліца ўзнікла ў канцы 70-х пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Спачатку побач з будынкам праўлення калгаса быў пабудаваны чатырохкватэрны жылы дом, потым васьмікватэрны, а ў 1981 годзе ўступіла ў строй новая трохпавярховая прыгажуня-школа i вуліца атрымала назву "Школьная". Праз пару гадоў побач са школай узняўся калгасны дзіцячы садок i новыя жылыя дамы. Больш за пяць гадоў назад калгас пабудавау 25 двухпавярховых катэджаў, якія размясціліся па абодва бакі школы, утварыўшы два прыгожыя пасёлкі. У катэджах жывуць калгаснікі, спецыялісты сельскай гаспадаркі, будаўнікі, настаўнікі, медработнікі, работнікі гандлю i іншыя.

Катэджы ў аграгарадку “Хімы”
У адным з катэджаў размясціўся ФАП. Зараз будуецца яшчэ адзін пасёлак па-за школай. Тут будуць жыць працаўнікі рапсавага завода, якi знаходзіцца побач. У катэджы падведзены прыродны газ, цэнтральнае ацяпленне.
У двухпавярховым будынку ў цэнтры вёскі размясціліся: сельскі Савет, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, увесь другі паверх займае праўленне калгаса i АТС. Побач з гэтым будынкам - прыгожы вадаём. Па вуліцы Школьнай таксама знаходзяцца бібліятэка i магазін.
З 1992 года адкрываецца дзіцячая музычная школа
Бібліяграфія:
Аўрамчык, Г. На рахунку лепшых // Трыб. працы. – 1991. – 22 студз.
Босак, М. Бег на месцы // Трыб. працы. – 1985. – 10 снеж.
Константинова, А. Думановщина – дорога жизни // Трыб. працы. – 2005. – 12 ліст.
Константинова, А. Химы – легенды и день сегодняшний /А. Константинова //Трыбуна працы.- 2006.- 21
Макавецкі, М. Зрабіць ніву шчодрай // Трыб. працы. – 1984. – 7 студз.
Навасельскі, М. З дынастыі працавітых // Трыб. працы. – 1982. – 24 крас.
О прогнозных показателях экономического и социального развития района на 1994 г. и выполнении плана экономического и социального развития в 1993 г. : доклад председ. Райсовета Э.И. Бекуса // Трыб. працы. – 1994. – 2 сак.)
Отчёт о работе районного исполнительного комитета за 2005 г. // Трыб. працы. – 2006. – 22 сак.
Петракова, Т. Трудовая четверть молодых // Трыб. працы. – 1998. – 22 ліп.
Сидорин, Я. Цыплят по осени считают // Трыб. працы. – 1997. - № 79.
Стральцоў, М. Становяцца явай мары Іліча // Трыб. працы. – 1983. – 21 крас.
Ш К О Л А
Да рэвалюцыі ў в. Хімы была царкоўна-прыхадская школа. Пасля рэвалюцыі і прыняцця ўказу аб усеагульным навучанні школа запрацавала на даму ў Лукьяновіча Акіма, дзе дзеці навучаліся 1-2 гады. Затым з-за адсутнасці памяшкання ў в. Хімы школа перамясцілася ў в. Цярэшкава, а потым у в. Ганчароўка.
У 1925 г. у в. Хімы была прывезена купленая ў в. Вялічкава папоўская хата і пачала будавацца школа. Гэты год лічыцца годам заснавання Хімоўскай школы. Спачатку гэта была пачатковая школа. У ёй вучылася 108 хлопчыкаў і дзяўчынак, дзейнічаў драматычны гурток.
У гады вайны ў будынку школы размясцілася валасное ўпраўленне і школа была падпалена. У 1944 годзе школа аднавіла сваю дзейнасць. У 1950–я гады школа перайшла ў разрад сярэдняй. На той момант колькасць вучняў складала 563 чалавекі. Займаліся ў две змены. Школу наведвалі дзеці з весак Падрэчча, Дваранінавічы, Чырвонай Дубровы, Бабіна-1, Сялібкі і інш.
У 1981 г. была пабудавана новая школа, дырэктарам якой стаў Шыла В.В. У верасні 2005 г. Хімоўская школа адзначыла 80-ці гадовы юбілей. У школе ёсць свой герб, гімн і свае традыцыі, якія склаліся на працягу апошніх гадоў.
Для выпускнікоў існуе асобнае правіла, адпаведна якому кожны павінен пакінуць памяць аб сабе. Так, за апошнія 5 гадоў у школе з’явіўся ружоўнік, сажалка, альпійская горка. Кожны выпускны клас высаджвае ў ружоўніку некалькі кустоў руж.

Прышкольны двор
Выпускнікамі Хімоўскай школы створаны і куток у народным стылі. На калоне ўзнікла буслянка – зрабілі з кола гняздо і пасадзілі туды “картонных” буслоў. Побач пабудавалі пляцень і калодеж з вядром. Усё гэта надае школьнаму двару асаблівы каларыт.
_____________________________________________
Бібліяграфія:
Новикова, Н. Свой гимн, герб и свой дух / Наталья Новикова // Тыб. працы. – 2005. – 20 жн.
Скугаревская, Т. В живой творческой обстановке // Трыб. працы. – 1994. – 6 ліп.
Хімы : з гісторыі населеных пунктаў Бабруйшчыны // Памяць. Бабаруйскі раён. – 1998. – С.597
Царык, М. І праз гады чуем мы яе голас / Марына Царык // Трыб. працы. – 2005. – 10 вер.
Гісторыка-краязнаўчы музей у Хімоўскай СШ
Музей быў створаны ў 1985 г. Па ініцыятыве дырэктара школы Шыла В.В. была распачата перапіска з ветэранамі 250-й Бабруйскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава стралковай дывізіі. Пры сустрэчах з ветэранамі школьны музей папаўняўся новымі экспанатамі: фотаздымкамі, рэчамі, дакументамі, успамінамі, франтавымі лістамі.
У музеі прадстаўлены наступныя экспазіцыі:
“Гісторыя зямлі Хімоўскай”, “Хімоўская школа – учарашні і сённяшні дзень”, “Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Нашы землякі – наш гонар”.
Кіраўнік музея – Пішчык В.М.

Шыла Уладзімір Васільевіч
Доўгі час працаваў дырэктарам Хімоўскай сярэдняй школы Шыла Уладзімір Васільевіч. Цяпер ён на заслужаным адпачынку і з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Бабруйскага раёна
__________________________________________________________
Бібліяграфія:
Борисенко, Н.С. Историко-краеведческий музей // Чтобы память жила : (Школьные музеи Могилёвской области). В 2 ч-х. Ч.1. – Могилёв, 2002. – С.28
Унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства
“Завод па перапрацоўцы маслічных культур”
У 1991 г. у вёсцы Хімы пачалося будаў-ніцтва рапсавага завода, а ў 1998 г. завод пачаў працаваць.Прадпрыемства стваралася як міжгаспадар-чае пры калгасе “Шлях Леніна” па выпуску рапсавага шроту. Асноўная прадукцыя прадпрыемства – рапсавы прэсавы алей, які ідзе для далейшай прамысловай перапрацоўкі. Бабруйскі рапсавы алей паступае на Мінскую маргарынавую фабрыку НПО “Прадукты”, Гомельскі тлуставы камбінат, дзе з яго вырабляюць маргарын, маянэз, мыла; на ААТ “Бабруйскі завод расліннага алея”, дзе яго рафініруюць, дэзадарыруюць і разліваюць у бутэлькі. Таксама на хлебазаводы і камбінаты кааператыўнай прамысловасці. Тэхнічны алей паступае на Магілёўскі камбінат “Зара”, дзе вырабляюць лакафарбы. Адначасова вырабляецца жмых, які ідзе на корм жывёле і як высокабялковая дабаўка ў кармы. Сутачная выпрацоўка рапсавага шроту – 18 тон штодзень адпраўляецца ў гаспадаркі вобласці. Усяго абслугоўваецца каля 200 гаспадарак, па 12-15 з кожнага раёна. Завод у стане пера-працаваць за год 13 тыс. тон насення. На прадпры-емстве пабудаваны дзьве сушылкі, якія дадаткова могуць перапрацаваць да 5 тыс. тон сямян. Завод складаецца з аднаго цэху, колькасць працаўнікоў якога 72 чалавекі. Зношанасць абсталявання на прадпрыемстве складае 25-30 %. Прадпрыемства патрабуе ўдасканалення тэхналагічнага працэсу і замены абсталявання.
2004 г. - на заводзе нарыхтавана 9481 т. насення маслічных культур: рапса, сланечніка, ільносемя, рэдзькі. Рэнтабельнасць прадпрыемства склала ў 2004 г. 2,3 %. Быў уведезны ў эксплуатацыю кучаачышчальнік, фільтр, што дазваляе значна паскорыць час апрацоўкі сыравіны, павысіць якасць і выхад прадукцыі.
2005 год адзначаны цесным супрацоўніцтвам з беларуска-літоўскім сумесным прадпрыемствам ТАА “Сельскагаспадарчыя паслугі”. Сыравіна паступае на прадпрыемства з усёй рэспублікі. З усімі раёнамі вобласці заключаны прамыя дагаворы.
У 2006 г. атрымалі дзяржзаказ на перапрацоўку 6 тыс. тон маслічных культур.
Адпаведна рэспубліканскай праграме, распараджэнню райвыканкама на аснове расліннага алею плануецца вырабляць біяпаліва, якое будзе прымяняцца як гаручае для трактароў і аўтамабіляў. Першую партыю прадукцыі плануецца выпусціць к канцу 2006 г.
Прадпрыемства павялічыла вытворычыя магчымасці за кошт устаноўкі дзьвух новых чэшскіх прэсаў. Зараз замест 11 тыс. тон завод можа перапрацоўваць у год па 20 тыс. тон сыр’я. На заводзе з’явілася нове структурнае падраздяленне – цэх па вытворчасці біяпаліва на аснове рапсавага масла, які размясціўся на тэрыторыі былой газанапаўняльнай станцыі каля в. Калініна. Палепшылася жыллёвае становішча працаўнікоў прадпрыемства. У сувязі з павелічэннем магчымасцей завода ўзраслі аб’ёмы нарыхтоўкі сыр’я. У 2008 г. атрымана 5 701 тона рапсавага масла, якое пастаўляецца на Гомельскі жыравы камбінат, Мінскі маргарынавы завод і Бабаруйскі завод раслінных алеяў. Гаспадаркам вобласці на корм жывёле адпушчана 9.465 тон жмыха ад перапрацоўкі сямян рапсу. Тэмпы росту вытворчасці саставіў 162%, узровень рэнтабельнасці – 6,3 %, сярэдняя заработная плата за год 701 тыс. рубл. На заводзе працуе на пачатак 2009 г. 102 чалавекі. // Вячэрні Бабруйск. – 2009. - № 7.
- Подробности
- Просмотров: 2256

