Russian Belarusian

ДУК “ЦБС Бабруйскага реёна”

Рэдкарожская сельская бібілятэка

 

 

Торфапрадпрыемства “Рэдкі Рог”

 

 

Торфапрадпрыемства “Рэдкі Рог” было заснавана у 1946 г., дакладней 27 снежня 1946 г., калі выйшла пастанова Савета Міністраў БССР аб яго стварэнні.

 

У лютым 1946 г. прыехаў у в.Ворсічы ўпаўнаважаны Уладзімір Зыбін, каб арганізаваць торфазавод “Рэдкі Рог”. Потым ён стаў яго першым дырэктарам. Вёскі з назвай Рэдкі Рог тады яшчэ не было. На месцы цяперашняга пасёлка стаялі лес ды балота. Толькі ў канцы 1947 г. былі ўзведзены чатыры першыя драўляныя жылыя баракі. Праз два гады былі пабудаваны сталовая і лазня, а ў пачатку 50-х гадоў з’явіліся ў пасёлку першыя цагляныя дамы. Праз 10 гадоў цалкам была забудавана вул. Леніна. Да гэтага часу завод ужо меў сваю кантору, клуб і бальніцу, дзіцячы сад. Так паступова торфаздабытчыкі будаваліся, раслі, мацавалі сваю вытворчасць.

 

60 let SSSR

Вуліца 60 год СССР

 

За 50 гадоў існавання прадпрыемствам з 1946 па 1996 г. было здабыта амаль 8 мільёнаў тон паліўнага торфу, 4219600 т. – тарфакрошкі для кампаставання, 1424300 – дробнакавалкавага торфу і 835900 т. брыкету. К 1997 г. завод меў чатыры вытворчыя ўчасткі. У 1971 г. быў далучаны ўчастак “Туголіца”, у 1974 г – участак “Кіраўскае”, што ў Глускім раёне. Такім чынам, у Туголіцы быў брыкетны цэх, у былым урочышчы “Дзікае” на Глушчыне здабываўся дробнакавалкавы торф, а ў Пятровічах – звычайны для патрэб сельгасвытворчасці. Матэрыяльна-тэхнічная база прадпрыемства складалася з дзесятка торфаздабываючых машын і паўсотні трактароў розных тыпаў.

На пачатку свайго існавання торфапрадпрыемства “Рэдкі Рог” лічылася адным з буйнейшых у рэспубліцы. З часам аб’ёмы торфаздабычы знізіліся, вытворчасць упала ў паўтара-два разы. У 1993 г. на прадпрыемстве “Рэдкі Рог” дапусцілі зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці тавараў народнага спажывання да ўзроўню 1992 г. на 15,3 % . У 1996 г. было выраблена 8 тыс. тон брыкету, што тлумачыцца вядомымі эканамічнымі абставінамі.

На прадпрыемстве працавала нямала сямейных дынастый : Крукаў, Пякарскіх, Тоўсцікаў, Хандзецкіх, Малавых і інш.

На сённяшні дзень – ужо некалькі гадоў, як торфапрадпрыемства ў п.Р.Рог не існуе. Змяняецца знешні выгляд пасёлка: закрыты дзіцячы садок, бальніца, прамтаварны магазін. Моладзь едзе адсюль у пошуках лепшага жыцця. Але тыя людзі, якія засталіся тут жыць, цвёрда ўпэўнены ў тым, што Рэдкі Рог – самы прыгожы куточак на зямлі. Дзе ж яшчэ можна знайсці такую прыгажосць?

 

 

lyasnaya

Вуліца Лясная

 

saveckaya

Вуліца Савецкая

 

 

lenina

Вуліца Леніна

 

pushkina

Вуліца Пушкіна

 

zavodskaya

Самая “маладая” - вуліца Завадская